Кадыраў: «СВА», магчыма, завершыцца цягам года
- 24.11.2026, 20:02
Кіраўнік Чачні падзяліўся сваім прагнозам.
Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў заявіў, што вайна ва Украіне можа завершыцца цягам года.
«Ніхто не ведае, калі скончыцца «СВА» (...). Дакладны прагноз даць я не магу. Улічваючы яшчэ і перамовы, што праходзяць, «СВА», магчыма, завершыцца цягам года», — сказаў ён падчас прамой лініі (цытата паводле «Грозны Інфарм»).
Трохбаковыя перамовы
Апошні раўнд трохбаковых перамоваў па ўрэгуляванні вайны РФ ва Украіне адбыўся 10–11 лістапада ў Абу-Дабі. Па выніках сустрэчы чалец украінскай дэлегацыі, кіраўнік фракцыі «Слуга народа» ў Вярхоўнай Радзе Давід Арахамія заявіў, што цяперашняя дынаміка перамоваў дазваляе разлічваць на дасягненне рашэння па ўрэгуляванні вайны да канца года.