24 лiстапада 2026, aўторак, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Івацэвічах пенсіянер вырашыў «даць урок» суседзям-аўтамабілістам

7
У Івацэвічах пенсіянер вырашыў «даць урок» суседзям-аўтамабілістам
Ілюстрацыйнае фота: dzerzhinsk.by

Мужчына разасыпаў на дарозе цвікі.

Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да пенсіянера з Івацэвіч, які разасыпаў на дарозе загнутыя цвікі, паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама.

У мясцовую міліцыю звярнуліся некалькі мясцовых жыхароў: падчас руху на іх аўтамабілях пракалоліся шыны. Міліцыя ўстанавіла, што ўсё адбылося прыкладна ў адным месцы на адной з вуліц горада. Высветлілася, што да пашкоджання аўтамабіляў датычны 62-гадовы мужчына, які пражывае на гэтай жа вуліцы.

Аднойчы пенсіянер пераходзіў дарогу і абурыўся ажыўленым рухам, з-за якога яму было цяжка гэта зрабіць. Вырашыўшы «даць урок» аўтамабілістам, ён удома сагнуў цвікі абцугамі, а потым разасыпаў іх на праезнай частцы.

Ад яго «помсты» пашкоджанні атрымалі аўтамабілі не менш як чатырох суседзяў. У дачыненні да пенсіянера распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲