Зяленскі сустрэўся з Мадзьярам у Закарпацці
- 24.11.2026, 19:50
Кіраўнік венгерскага ўрада ўпершыню з 2015 года наведвае Украіну.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у аўторак, 24 лістапада, сустрэўся ў Закарпацці з прэм'ер-міністрам Венгрыі Пэтэрам Мадзьярам. Кіраўнік венгерскага ўрада упершыню з 2015 года наведвае Украіну.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Telegram.
Ён упершыню прыязджае з візітам ва Украіну ў якасці прэм'ер-міністра, і гэта павінна быць даволі істотная наша сустрэча. Сустрэча вельмі важная з пункту гледжання і адносін з суседам, і адносін з Еўрасаюзам, — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Украіна робіць усё неабходнае для адкрыцця кластараў у перамовах аб уступленні ў Еўрасаюз. Паводле яго слоў, краіна часта «робіць больш, чым іншыя краіны», якія ўступілі ў ЕС.
«І таксама робім усё неабходнае, каб адносіны з нашымі суседзямі станавіліся бліжэйшымі, больш канструктыўнымі. Цяпер гэта і з Венгрыяй, і з Польшчай, і з Румыніяй, і з Малдовай», — дадаў ён.
Зяленскі і Мадзьяр ушанавалі памяць палеглых воінаў у Ужгарадзе
Пасля ўшанавання памяці палеглых воінаў у Ужгарадзе Зяленскі разам з Мадзьярам зрабіў заяву для медыя.
«Хачу падзякаваць прэм'ер-міністру Венгрыі за тое, што ён пачынае свой візіт з такой павагі да ўкраінцаў, якія абаранялі нашу дзяржаву. Думаю, пра ўсе дэталі мы пазней пагаворым», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Надзея на станоўчыя вынікі
«Візіт, які абавязкова дасць станоўчыя вынікі. Ужо ёсць дамоўленасці ў палітыцы, энергетыцы, інфраструктуры», — заявіў Зяленскі.