У Канадзе адбудзецца сустрэча з Андрэем Саннікавым
- 23.11.2026, 20:04
Яна адбудзецца ў Таронта 25 лістапада.
У Таронта 25 лістапада адбудзецца сустрэча з лідарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Саннікавым.
Мерапрыемства арганізуе аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў у Канадзе імя К. Акулы». Сустрэча стане магчымасцю для прадстаўнікоў беларускай дыяспары пазнаёміцца з Андрэем Саннікавым, паслухаць яго аповед пра асабісты і палітычны шлях, абмеркаваць актуальныя пытанні беларускай павесткі і будучыню краіны.
Асобнае месца ў размове можа заняць гісторыя, прадстаўленая Андрэем Саннікавым у кнізе «Мая гісторыя. Беларуская «амерыканка» або выбары пры дыктатуры», прысвечанай яго жыццёваму і палітычнаму досведу.

Сустрэча адбудзецца ў сераду, 25 лістапада 2026 года, у Беларускім Цэнтры ў Таронта.
Дата: 25 лістапада 2026 годаПачатак: 19:30
Месца: Беларускі Цэнтар
Адрас: 524 St. Clarens Ave, Таронта.