23 лiстапада 2026, панядзелак, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню ў гісторыі суд ААН прызнаў дзяржаву вінаватай у генацыдзе

2
Упершыню ў гісторыі суд ААН прызнаў дзяржаву вінаватай у генацыдзе

Рашэнне можа стаць важным прэцэдэнтам для спраў супраць Расіі.

Гістарычнае рашэнне Міжнароднага суда ААН па справе аб генацыдзе рохінджа можа паўплываць на разбіральніцтва паміж Украінай і Расіяй у Гаазе. Упершыню ў гісторыі суд прызнаў дзяржаву адказнай за здзяйсненне генацыду. Асаблівае значэнне мае падыход суддзяў да доказаў — яны ацэньвалі не асобныя эпізоды, а агульную карціну дзеянняў уладаў, якая дазволіла ўсталяваць намер знішчыць частку этнічнай групы, піша часопіс TIME (пераклад — сайт Charter97.org).

«Генацыд — гэта больш, чым проста забойствы», — заявіла прафесарка міжнароднага права Мелані О’Браян. У справе М’янмы суд улічваў масавы гвалт, пераслед, знішчэнне вёсак і дзеянні, накіраваныя на прадухіленне нараджэння дзяцей у супольнасці рохінджа.

Для ацэнкі намеру здзейсніць генацыд суд можа ўлічваць сукупнасць дзеянняў дзяржавы, яе афіцыйную рыторыку і сістэматычны характар пераследу.

Украіна ўжо судзіцца з Расіяй у Гаазе

У 2022 годзе Украіна звярнулася ў Міжнародны суд ААН. Рашэнне па справе М’янмы можа быць важным для ацэнкі дзеянняў Расіі. Яно паказвае, што пры ўсталяванні генацыду суд улічвае не толькі колькасць загінулых, але і палітыку дзяржавы, заявы яе кіраўніцтва, прапаганду і сістэматычныя дзеянні супраць пэўнай нацыянальнай або этнічнай групы. Таму расійская рыторыка і палітыка на акупаваных украінскіх тэрыторыях таксама могуць стаць прадметам юрыдычнай ацэнкі. Аднак для прызнання генацыду неабходна асобна даказаць намер знішчыць украінцаў поўнасцю або часткова.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲