Мінчанка пра Камароўку: Болей ні нагой
- 23.11.2026, 16:33
Табе міла ўсміхаюцца, а ў пакет кладуць усялякую брыдоту.
Мінчанка зрабіла скаргу ў сацсетцы Threads на якасць прадуктаў, якія яна набыла на мінскім Камароўскім рынку, а таксама на падман з боку прадаўцоў.
«Была побач з Камароўкай, — піша яна. — Думаю: ладна, дам ёй шанец, забягу, вітамінчыкаў вазьму дзіцяці. Прыйшла дадому — усё ўзважыла і зразумела, што мяне абважылі. Шмат — не шмат, але на 10 рублёў стабільна.»
Мандарыны ўзяла не з танных. У выніку палову паклалі мяккіх, у рукі ўзяць нават непрыемна! Вінаград — дасталі вялікую прыгожую гронку, я кажу: выдатна. Прыходжу дадому — у пакеце ляжыць куча маленькіх гронкаў вінаграду і яшчэ рассыпам на дне.
Узяла галубіку, папярэджваю: дзіцяці патрэбная салодкая і цвёрдая! Даюць у рукі ягады — вялікія, цвёрдыя! Дома адкрываю каробку — палова мяккіх, а цвёрдыя ўсе з прысмакам цвілі.
Толькі цяпер дайшло, чаму месца з вагамі завалена садавінай: не відаць, што табе ў выніку кладуць.
Клянуся, болей ні нагой у гэты бамжатнік! Усім знаёмым кажу, што гэта найагіднейшае месца. Табе міла ўсміхаюцца і ўсю брыдоту кладуць у пакет! Болей ніякай ляноты і толькі на «Таборы» ездзіць, там заўсёды добра!»
Мінчане ў адказ падзяліліся сваімі гісторыямі пра тое, як іх падманулі на Камароўскім рынку. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
- Увогуле не разумею гэтага фармату гандлю і людзей, якія туды ходзяць. Як успомню, як ад мяне ўцякала прадавачка курыцы, якую я праверыла на кантрольных вагах. Дарэчы, знаёмыя людзі кажуць, што там нават кантрольныя вагі падкручаныя.
- На «Камароўку» і «Таборы» — не, не, не. Падмануць, абважуць, гніль падкінуць.
- Была два разы з перапынкам у год, дала шанец. Паўпакета гнілой клубніцы, чарэшня такая ж, грэйпфрутаў такіх не бачыла ні да, ні пасля: выглядае нармальна, крыху прыціснеш — і ён ператвараецца ў анучу, проста здуваецца! Крэветкі ўзялі спецыяльна дарагія, каб без глазуры, а проста замарожаныя; у руках прадаўца — прыгажосць, дома адкрываю — знізу пад іх наліты лёд. Не палянілася, узважыла — больш за траціну — лёд! Такія я магла і ў тры разы танней па акцыі ў «Еўраопце» ўзяць.
- Калі ўжо гэты беспарадак закрыюць? Звычайны гіпермаркет на гэтым месцы вырашыў бы ўсе праблемы раёна.
- Вельмі часта сама трапляла ў падобныя сітуацыі. Колькі абважаюць і аблічваюць пажылых — страшна ўявіць. Маю маму пастаянна дурзяць.