23 лiстапада 2026, панядзелак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне масава скупляюць кватэры ў Беларусі

3
Расіяне масава скупляюць кватэры ў Беларусі

На грамадзянаў РФ прыпадае 60% здзелак з нерухомасцю сярод замежнікаў.

Сярод замежнікаў нерухомасць у Беларусі найчасцей купляюць грамадзяне Расіі. На іх прыпадае каля 60% такіх здзелак. З вялікім адрывам далей ідуць грамадзяне Украіны і Кітая, расказала начальніца ўпраўлення ацэнкі Нацыянальнага кадастравага агенцтва Вераніка Салаўёва.

Паводле яе слоў, агенцтва штогод аналізуе здзелкі з нерухомасцю, у тым ліку ўлічвае грамадзянства пакупнікоў.

З 2022 года частка замежнікаў на беларускім рынку жылля практычна не змяняецца і складае ад 4% да 6%. У першым квартале гэтага года 94,4% здзелак здзейснілі беларусы. Сярод замежных пакупнікоў каля 60% склалі расіяне, а частка грамадзянаў Украіны і Кітая была значна меншая — у межах 5%.

Салаўёва таксама расказала, чаго чакае ад рынку нерухомасці ў 2027 годзе. Паводле яе слоў, ужо некалькі гадоў эксперты спрачаюцца, ці пачнуць цэны зніжацца.

Пры гэтым кватэры, якія выстаўляюць па цане, што адпавядае рынку, знаходзяць пакупнікоў даволі хутка, бо прапанова якасных аб’ектаў застаецца абмежаванай. Уладальнікам, якія першапачаткова завышаюць кошт жылля, часам даводзіцца доўга чакаць, а потым усё адно зніжаць цану.

На думку Салаўёвай, калі кватэра падыходзіць пакупніку і яго задавальняе яе кошт, адкладаць здзелку не варта. Выбар ліквіднага жылля на рынку цяпер застаецца адносна невялікі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲