23 лiстапада 2026, панядзелак, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкрылі продаж білетаў на адзін з самых працяглых рэйсаў з Беларусі

Адкрылі продаж білетаў на адзін з самых працяглых рэйсаў з Беларусі

Больш за 1000 кіламетраў і 18 гадзін у дарозе.

З 24 лістапада на сайце і ў дадатку Атласбас адкрыты продаж білетаў на аўтобус «Магілёў — Познань». Гэты рэйс — адзін з самых працяглых — больш за 1000 км. Паведамляецца, што па дарозе аўтобус заязджае ў Мінск, Баранавічы, а таксама Слонім і Ваўкавыск. На польскім баку прыпынкі ў Беластоку, Варшаве і заезд у Лодзь.

Мяжу аўтобус перасякае праз пункт пропуску «Бераставіца», паведамляе сэрвіс.

Ад’езд з Магілёва — а 19:45, адпраўленне з Мінска — а 22:45. У дарозе, калі не будзе затрымак на мяжы, аўтобус правядзе 18 гадзін. Білет на ўвесь маршрут — 220 рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲