23 лiстапада 2026, панядзелак, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW раскрыў новыя падрабязнасці атакі на карвэт «Мэркурый»

ISW раскрыў новыя падрабязнасці атакі на карвэт «Мэркурый»

Па караблі ўдарылі марскія беспілотнікі, запушчаныя з захаду Лівіі.

Лівійскія вайсковыя чыноўнікі, звязаныя з Лівійскай нацыянальнай арміяй, а тая, у сваю чаргу, з Расіяй, заявілі, што ўкраінскія сілы запусцілі марскія беспілотнікі па расійскім карвэце «Мэркурый» з базы на захадзе Лівіі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Адзначаецца, што, у прыватнасці, два марскія беспілотныя апараты (МБА) супраць «Мэркурыя» былі запушчаныя менавіта з гэтай базы.

«Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 22 лістапада, паказваюць пажар і другасныя выбухі на расійскім карвэце праекта 20380 «Мэркурый» класа «Сцеражучы», які стаяў на ваенна-марской базе Бенгазі на ўсходзе Лівіі. Спадарожнікавыя здымкі, апублікаваныя 22 лістапада, паказваюць, што большая частка карвэта «Мэркурый» перакулілася і патанула», — адзначаюць аналітыкі Інстытута.

Таксама паведамляецца, што «Мэркурый» знаходзіўся ў порце Бенгазі некалькі дзён і суправаджаў расійскія грузавыя суда, якія могуць перавозіць ваенны экспарт у Міжземным моры. У дакладзе ISW са спасылкай на мясцовыя лівійскія СМІ гаворыцца пра апублікаваныя 22 лістапада кадры, на якіх відаць, як украінскія беспілотныя катэры атакуюць расійскае грузавое судна «Аскалон», звязанае з вайсковымі і якое ідзе пад мальтыйскім сцягам, каля ўзбярэжжа Бенгазі. Аналітыкі нагадалі, што гэта судна знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі і ўваходзіла ў склад канвою, які перавозіў расійскія ваенныя грузы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲