23 лiстапада 2026, панядзелак, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рыхтуюць новыя правілы для самазанятых

У Беларусі рыхтуюць новыя правілы для самазанятых

Стала вядома, якія змены плануюць увесці.

У Беларусі хочуць пашырыць спіс заняткаў, якімі могуць займацца самазанятыя. У прыватнасці, ім плануюць дазволіць ствараць і распаўсюджваць у інтэрнэце ўласныя матэрыялы без аказання дадатковых паслуг. Адпаведны праект вынеслі на грамадскае абмеркаванне на Нацыянальным прававым партале.

У пералік для самазанятых хочуць дадаць дзве новыя пазіцыі. Першая — стварэнне і распаўсюджванне аўтарскіх матэрыялаў у інтэрнэце. Другая — віншаванні са святамі па замове кліентаў.

Акрамя таго, самазанятым могуць дазволіць прадаваць вырашчаныя ўдома пакаёвыя расліны і расаду. Цяпер у пераліку ўжо ёсць продаж кветак, жывёл, кандытарскіх вырабаў і гатовай ежы.

У праекце таксама ўдакладняецца, што мадэляваннем розных прадметаў, пагрузкай і разгрузкай, а таксама зборкай мэблі самазанятыя змогуць займацца толькі па замовах звычайных спажыўцоў.

Што зменіцца для індывідуальных прадпрымальнікаў

Змены рыхтуюць і для індывідуальных прадпрымальнікаў. У спіс дазволеных заняткаў хочуць дадаць дробны рамонт прагулочных і спартыўных лодак. Пры гэтым з яго прапануюць прыбраць вырошчванне тытуню і лубяных культур.

Акрамя таго, для ІП збіраюцца абмежаваць паслугі па размяшчэнні рэкламы ў інтэрнэце. Улады тлумачаць гэта пачашчаннем кіберінцыдэнтаў з выкарыстаннем хостынг-пляцовак, да якіх раней не прад’яўляліся спецыяльныя патрабаванні па абароне даных. Яшчэ адно змяненне датычыцца вытворцаў. Ім хочуць дазволіць прадаваць уласную прадукцыю іншым суб’ектам гаспадарання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲