23 лiстапада 2026, панядзелак, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-акцёр Ахлабысцін раптам раскрытыкаваў вайну

Z-акцёр Ахлабысцін раптам раскрытыкаваў вайну
Іван Ахлабысцін
Фота: mk.ru

Узброеныя сілы Украіны ліквідавалі сына яго блізкага сябра.

Расійскі акцёр і Z-прапагандыст Іван Ахлабысцін, які ў 2022 годзе са сцэны на Чырвонай плошчы выкрыкваў «гойда» і заклікаў працягваць вайну супраць Украіны, нечакаана заявіў, што расійская агрэсія не даспадобы Богу. Пазней ён выдаліў свае публікацыі, піша «Дыялог».

Серыя эмацыйных паведамленняў з’явілася ў Telegram-канале Ахлабысціна ўвечары 20 лістапада. Нагодай, паводле яго слоў, стала гібель сына блізкага сябра: цела, верагодна, ужо некалькі дзён ляжыць на полі бою, і забраць яго пакуль немагчыма.

«Цела сына нашага сябра з 12-га чысла ляжыць у полі. Забраць пакуль немагчыма. Працэнтаў 99, што ён загінуў. Немагчыма апісаць, што мы адчуваем», — напісаў акцёр.

Акцёр развітаўся з падпісчыкамі, назваўшы сябе «старым прыдуркаватым клоўнам», які дажывае свой век на старой арэне.

У завяршэнне ён дадаў: «Богу гэтая вайна не даспадобы».

Пасля гэтага Ахлабысцін выдаліў усе тры паведамленні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲