22 лiстапада 2026, Нядзеля, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Расійскія ваенныя маракі зганьбіліся на вачах брытанскага флоту

9
The Telegraph: Расійскія ваенныя маракі зганьбіліся на вачах брытанскага флоту
Фота: Fleet Air Arm Officers Association

Расіяне не здолелі выканаць руцінную аперацыю і пашкодзілі ўласны карабель.

У кастрычніку расійскі ваенны карабель сутыкнуўся з расійскім жа суднам-запраўшчыкам, калі абодва знаходзіліся паблізу ўзбярэжжа Вялікабрытаніі. Падрабязнасці гэтага інцыдэнту сталі вядомыя толькі цяпер, піша The Telegraph.

Сутыкненне адбылося ў перыяд з 21 па 23 кастрычніка каля ўзбярэжжа графства Эсэкс. Расійскі фрэгат «Неустрашимый» спрабаваў прышвартавацца да танкера-запраўшчыка «Валянцін Рыкаў», аднак падчас складанага манеўру судны сутыкнуліся. На той момант у ваеннага карабля быў запас паліва толькі на два дні.

Сітуацыю ўскладнялі дрэнныя пагодныя ўмовы, моцны вецер і хвалі на моры. Дадатковай прычынай затрымкі сталі праблемы з афармленнем дакументаў у аднаго з інжынераў. Гэта выклікала абурэнне сярод членаў экіпажа.

Як піша The Telegraph, у перахопленых радыёперагаворах паміж расійскімі маракамі можна было пачуць, як адзін з членаў экіпажа прапанаваў жорстка і публічна пакараць інжынера, адказнага за затрымку.

Як адзначае The Telegraph, расійскія караблі спрабавалі ажыццявіць дазапраўку метадам так званай швартоўкі борт у борт. З-за неспрыяльнага надвор'я манеўр аказаўся небяспечным. Адзін з маракоў паведамляў, што судна губляе кіравальнасць, а ўмовы застаюцца надзвычай неспрыяльнымі.

У выніку экіпажы спынілі аперацыю, адключылі сістэмы сачэння і накіраваліся да ўсходняга ўзбярэжжа Шатландыі, дзе змаглі дазаправіцца ў больш абароненых ад непагоды водах.

Субяседнік журналістаў у Мінабароны Вялікабрытаніі назваў здарыўшаеся «хаатычнай дэманстрацыяй марскога майстэрства», якая магла прывесці да ўцечкі нафты ў брытанскія воды. Таксама існуюць меркаванні, што абодва судны атрымалі пашкоджанні карпусоў і надбудоў.

У той жа час выданне ўдакладняе, што сутыкненне адбылося па-за межамі тэрытарыяльных вод Вялікабрытаніі. Расійскі фрэгат на працягу некалькіх месяцаў знаходзіцца паблізу брытанскіх вод, суправаджаючы танкеры так званага ценявога флоту РФ. Паводле брытанскіх крыніц, яго перамяшчэнні пастаянна кантраляваў патрульны карабель Каралеўскага флоту HMS Tyne.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲