«Мінсктранс», вы ўвогуле абнаглелі?»
5- 8.10.2026, 19:02
- 5,138
Мінчукі спазняюцца на працу з-за таго, што транспарт не ходзіць па раскладзе
Многія жыхары сталіцы пішуць у сацсетцы Threads пра тое, што аўтобусы і тралейбусы не прыязджаюць своечасова на прыпынак.
«Мінсктранс», вы ўвогуле ўжо абнаглелі? – звяртаецца да сталічнага прадпрыемства адна з гараджанак. – SOS! З раёна 6-й бальніцы да Лошыцы не даехаць! Пастаянна аўтобусы не прыязджаюць, у прыватнасці №№84 і 2С! У Лошыцу мая мама-пенсіянерка не можа дабрацца! Чаму стаіць час і ў табліцы, і на сайце, а аўтобусы не прыязджаюць? І гэта сталіца!»
«Раніцай своечасова дабрацца на працу ў цэнтр з Сухарава — задача са зорачкай. Выходзіць даводзіцца на паўгадзіны раней, бо ніколі не ведаеш, тралейбус прыедзе своечасова ці яго ўвогуле не будзе», — піша іншая мінчанка.
«Увечары чакала аўтобуса. Сын плюнуў і пайшоў пешшу. Я сорак хвілін прастаяла, аўтобус проста прападаў з раскладу, у выніку села на іншы маршрут. Маршрут 88С, стаяла на станцыі «Дыспетчарскі пункт «Аўтазаводская» да 10-й бальніцы», — распавядае жыхарка сталіцы.