24 лiстапада 2026, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Світоліна пра скандал з Сабаленкай: Для мяне гэта стала дадатковай матывацыяй

Світоліна пра скандал з Сабаленкай: Для мяне гэта стала дадатковай матывацыяй
ЭЛІНА СВІТОЛІНА
ФОТА: GETTY IMAGES

Украінская тэнісістка бачыла, што балельшчыкі раздражнялі беларуску.

Першая ракетка Украіны Эліна Світоліна выказалася адносна скандальных паводзінаў нейтральнай тэнісісткі з беларускім пашпартам Арыны Сабаленкі падчас іх вочнага матчу на Фінальным турніры WTA.

У інтэрв'ю «Суспільне Спорт» украінка распавяла, што заўважыла раздражненне суперніцы з-за прысутнасці ўкраінскіх балельшчыкаў на трыбунах падчас паядынку, які адбыўся ў Каліфорніі.

«Я не чула, што менавіта яна казала, але бачыла, што ёй не падабаліся некаторыя балельшчыкі — менавіта з Украіны. Бачыла, што гэта на яе цісне, а мне трэба было проста засяродзіцца на сваіх дзеяннях.

Я старалася не адцягвацца на тое, што адбываецца па той бок сеткі, а проста выходзіць, рабіць сваю працу і перамагаць. Для мяне гэта стала дадатковай матывацыяй і момантам максімальнай канцэнтрацыі. Вельмі рада, што атрымалася абыграць яе на такім вялікім турніры», — падзялілася Світоліна.

Украінская тэнісістка перамагла Сабаленку ў трох сетах з лікам 3:6, 6:3, 6:1 і прабілася ў наступны этап спаборніцтваў.

Што адбылося падчас матчу паміж Сабаленкай і Світолінай

Нагадаем, падчас матчу паводзіны беларускай тэнісісткі вызвалі рэзананс у сацсетках і СМІ. Балельшчыкі звярнулі ўвагу на нецэнзурную фразу, якую Сабаленка прамовіла па-руску. Па рухах яе вуснаў можна было меркаваць, што рэпліка датычылася ўкраінцаў або непасрэдна Світолінай. У той жа час дакладны сэнс сказанага не ўстаноўлены.

Пазней Сабаленка пракаментавала інцыдэнт. Яна запэўніла, што яе эмацыйны выбух не быў скіраваны супраць украінскай суперніцы. Паводле слоў тэнісісткі, яе раздражнялі балельшчыкі, якія бурна рэагавалі на ўласныя памылкі беларускай тэнісісткі. Таксама яна выбачылася перад усімі, каго яе словы маглі пакрыўдзіць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲