У Ждановічах прадалі дом за рэкордную суму
3- 8.10.2026, 13:20
- 4,086
$4,4 мільёна за 521 кв.м.
Дом, пабудаваны на пляцоўцы ў Ждановічах, дзе калісьці працаваў першы рэстаран з замежнымі інвестыцыямі «Заслаўе», стаў самым дарагім з прададзеных у краіне ў верасні.
Як піша Realt, за катэдж, 2025 года пабудовы і плошчай 521 кв.м., заплацілі 4,45 млн долараў.

Ён уваходзіць у склад жылога комплексу Miruar Spa-Hotel & Villas на Мінскім моры,
Увесь комплекс складаецца з 44 вілаў плошчай 290−650 квадратаў. Як сказана на сайце праекта, у кожным доме прадугледжаны басейн, хамам, сауна і трэнажорная зала. На ўчастку абяцаюць ландшафтны дызайн з аўтаматычным палівам і падсветкай, а таксама зону барбекю. Акрамя таго, на тэрыторыі будзе SPA-HOTEL, салон прыгажосці, трэнажорная зала і кафэ-рэстаран. Зараз адна частка, бліжэй да вёскі, яшчэ дабудоўваецца, а вось частка комплексу, што размясцілася сярод лесу і недалёка ад пляжу Мінскага мора, ужо гатовая.
