«Яндэкс» пацвердзіў паспяховы ўдар ЗСУ па дата-цэнтру: што вядома
10- 8.10.2026, 15:08
- 13,788
Украінцы ўпершыню паразілі падобны аб’ект.
«Яндэкс» пацвердзіў удар Сіл абароны Украіны па дата-цэнтру «Яндэкс ДЦ Сасава» у Разанскай вобласці Расіі. У выніку атакі цэнтр спыніў працу. Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі.
Паводле звестак кампаніі, з-за атакі ўкраінскіх БПЛА ў дата-цэнтры ўзнік пажар, які закрануў частку інфраструктуры. Зараз праца цэнтра апрацоўкі даных цалкам спыненая, таму некаторыя сэрвісы «Яндэкса» могуць быць недаступныя карыстальнікам. Профільныя службы ў Сасаве ліквідуюць наступствы удараў.
Дата-цэнтр атакавалі ў ноч на 8 кастрычніка. Як адзначаецца, гэта адказ на ўдары расійскай арміі па грамадзянскіх дата-цэнтрах у Кіеве і іншых гарадах Украіны. Да гэтага ЗСУ ні разу не «наведвалі» расійскія цэнтры апрацоўкі даных.
З-за пажару ў «Яндэксе» адбыўся маштабны збой. Праблемы закранулі вылічальныя магутнасці, сеткі, сховішчы і базы даных, воблачныя сэрвісы, сістэмы бяспекі і іншыя накірункі працы найбуйнейшай расійскай тэхналагічнай кампаніі.

Будаўніцтва дата-цэнтра абышлося «Яндэксу» больш чым у 6 млрд рублёў.