Наступствы атакі на Навакуйбышаўскі НПЗ знялі з космасу
2- 30.10.2026, 17:29
- 3,430
На расійскім заводзе працягваецца маштабны пажар.
Апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі наступстваў атакі на Навакуйбышаўскі НПЗ у Самарскай вобласці РФ, паведамляюць «Схеми».
На спадарожнікавых здымках Planet Labs ад 30 кастрычніка бачна, што пасля атакі беспілотнікаў на заводзе ў Самарскай вобласці працягваецца маштабны пажар.

Значную частку тэрыторыі Навакуйбышаўскага НПЗ зацягнула густым чорным дымам, таму вызначыць дакладныя месцы і ступень пашкоджанняў пакуль немагчыма.
