Відэафакт: берасцейцы адзначаюць Хэлоўін
- 30.10.2026, 16:16
- 1,610
Жыхар абласнога цэнтра арганізаваў свята для гараджан
Берасцеец гуляў па гарадскіх вуліцах у масцы, зробленай з гарбуза. Незвычайны вобраз прыцягнуў увагу гараджан, асабліва дзяцей. Многія фатаграфаваліся з жыхаром абласнога цэнтра і прайшлі разам з ім па адной з цэнтральных вуліц.
Відэа шпацыру апублікаваў у сацыяльнай сетцы Threads адзін з берасцейцаў.
«Учора ўвечары іду па Савецкай. Насустрач чалавек з гарбузам замест галавы. Ідзе з такой годнасцю, што я саступіў дарогу. Брэст, хто гэта? Хачу такую ж хаду», — напісаў ён.
Некаторыя каментатары выказалі меркаванне, што ролік створаны з дапамогай ШІ.
Паглядзець у Threads