30 кастрычнiка 2026, Пятніца, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінскім метро адбыўся тэхнічны збой

У Мінскім метро адбыўся тэхнічны збой

На станцыі «Каменная Горка» ўзніклі праблемы з абсталяваннем.

Пра збой абсталявання на канчатковай станцыі другой лініі «Каменная Горка» паведаміў Мінскі метрапалітэн.

Інцыдэнт адбыўся 30 кастрычніка 2026 года а 11:52. На станцыю «па тэхнічных прычынах» не прыбыў цягнік, які знаходзіўся ў тупіку.

«На працягу некалькіх хвілін былі прыняты аператыўныя меры для аднаўлення працаздольнасці абсталявання, і цягнік прыбыў на станцыю. Рух на Аўтазаводскай лініі не спыняўся, было ажыццёўлена дыспетчарскае рэгуляванне руху», — гаворыцца ў паведамленні.

«Каменная Горка» — найбольш загружаная станцыя сталічнага метро, якое складаецца з трох ліній і 36 станцый. Паводле дадзеных перавозчыка, у 2025 годзе яна прыняла 19,1 млн чалавек (у сярэднім 52 тыс. штодня).

На другім месцы станцыя «Уручча» (канчатковая на першай лініі) з 16,1 млн пасажыраў па выніках мінулага года (44 тыс. штодня), на трэцім — «Плошча Леніна» (на першай лініі, прылягае да чыгуначнага вакзала і станцыі трэцяй лініі «Вакзальная») з 15,4 млн пасажыраў (42 тыс.).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲