Памерла заснавальніца беларускага ансамбля «Харошкі»
2- 3.10.2026, 14:59
- 1,656
Артыстцы было 90 гадоў.
Ва ўзросце 90 гадоў памерла заснавальніца Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» Валянціна Гаёвая, паведаміла прэс-служба Міністэрства культуры.
Прычына смерці не называецца.
У 1965 годзе Валянціна Гаёвая скончыла Ленінградскую Вышэйшую прафсаюзную школу ВЦСПС. Са студзеня 1974 года яна стала мастацкім кіраўніком і галоўным балетмайстрам харэаграфічнага ансамбля «Харошкі».
«Больш за паўстагоддзя імя легендарнай артысткі неразрыўна звязана з даследаваннем, пераасэнсаваннем, адраджэннем і папулярызацыяй беларускай культурнай спадчыны», — паведамілі ў Мінкульце.