Журавлі зрабілі ў Беларусі незвычайна позны «прывал»
- 26.10.2026, 13:57
Назіральнікі не выключаюць, што гэта можа быць рэкордам.
Шэрыя журавлі, якія звычайна пакідаюць Беларусь да 15 кастрычніка, сёлета затрымаліся амаль да канца месяца. Птушак зняў вядомы майстар фатаграфіі дзікай прыроды Сяргей Плыткевіч.
Беларусь служыць месцам прыпынку для журавлёў, якія восенню ляцяць з Расіі на поўдзень. Але сёлета звыклы графік міграцыі парушыўся. У календары ўжо 26 кастрычніка, а журавлі ўсё яшчэ ў Беларусі.
Назіральнікі мяркуюць, што такая позняя сустрэча можа аказацца рэкорднай. Праўда, пацверджаных звестак пра абсалютны рэкорд пакуль няма.