26 кастрычнiка 2026, панядзелак, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снайдэр: Усё можа скончыцца вясной

Снайдэр: Усё можа скончыцца вясной
Цімаці Снайдэр

Расія будзе вымушаная скончыць вайну.

Амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр заявіў, што пасля паездкі на ўкраінскі фронт лічыць буйны прарыў расійскай арміі малаімаверным. Ён пацвердзіў, што ў другой палове 2026 года ўкраінскія войскі адваёўваюць больш тэрыторыі, чым страчваюць, і наносяць праціўніку значна больш цяжкія страты.

Разам з тым, паводле слоў гісторыка, Расія сістэматычна разбурае ўкраінскую эканоміку удалечыні ад лініі фронту, атакуючы заводы, шахты і металургічныя прадпрыемствы. Менавіта шкода эканоміцы і сродкам існавання ўкраінцаў, лічыць Снайдэр, стала адной з пераваг Масквы ў параўнанні з сітуацыяй паўгадовай даўніны.

Ён таксама назваў украінскую і расійскую арміі адзінымі, якія цяпер фармуюць новыя падыходы да сучаснай вайны. Паводле яго ацэнкі, Украіна ўкараняе ваенныя інавацыі, а Расія пераймае іх з затрымкай на некалькі месяцаў, але прымяняе ў большых маштабах.

Паводле меркавання Снайдэра, расійскія ўлады першапачаткова разлічвалі весці вайну так, каб яна не закранала паўсядзённае жыццё грамадзян. Аднак цяпер украінскія дальнабойныя беспілотнікі рэгулярна паражаюць мэты ў глыбіні тэрыторыі РФ. Гісторык выказаў здагадку, што з-за недахопу кантрактнікаў Расіі можа спатрэбіцца мабілізацыя. На гэтым фоне ён зрабіў выснову, што Масква зацікаўленая завяршыць вайну ўжо да вясны 2027 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲