26 кастрычнiка 2026, панядзелак, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і ўрокі Венгерскага паўстання

2
Пуцін і ўрокі Венгерскага паўстання
Віталь Портнікаў

СССР працягвае распадацца.

У 70-ю гадовіну Венгерскага паўстання варта ўсвядоміць, што і наша вайна — гэта паўнацэнная вайна з СССР, найбуйнейшым аскепкам якога засталася РФ

Мяне могуць запярэчыць, што Украіна — такі ж кавалак. Але ж і Венгрыя была часткай сацыялістычнага лагеру. Рашэнне аб уварванні стала непазбежным менавіта тады, калі яна пачала дэмантаваць камуністычныя інстытуты і гаварыць пра магчымасць уступу ў НАТА.

З інстытуцыйнага пункту гледжання Украіна доўгі час заставалася проста перайменаванай савецкай рэспублікай, і гэта Крамлю падыходзіла. Ужо сама магчымасць падпісання Пагаднення аб асацыяцыі стварала пагрозу адмове ад часткі постсавецкіх інстытутаў. Перамога Майдана 2013–2014 гадоў пераканала Пуціна ў тым, што спыніць гэты дрэйф палітычным шляхам ужо не ўдасца.

Што мы маем на сённяшні дзень? Дзяржаўныя інстытуты, вымушаныя прымаць еўрапейскія законы, у той час як Расія ліквідуе нават тое постсавецкае, што хоць крыху аддаляла яе ад савецкага. СБУ і іншыя спецслужбы, вымушаныя працаваць з заходнімі разведкамі і быць іх часткай, у той час як у Расіі ФСБ — гэта клон КДБ.

У нас царква пад амофарам Канстанцінопальскага патрыярха, у той час як расійская царква — гэта інстытут, ухвалены ў кабінеце Сталіна, арганізацыя, у якой у савецкі час 100 працэнтаў святароў былі звязаныя з КДБ. І нават калі адкінуць нацыянальны канфлікт, пра які я пастаянна кажу, трэба разумець: Расія проста не можа дапусціць, каб усё гэта існавала каля яе межаў. Урэшце, у рускіх з венграмі не было нацыянальнага канфлікту. Было проста жаданне не дапусціць прэцэдэнту ў сваёй зоне ўплыву.

Таму, калі Пуцін кажа пра дэнацыфікацыю, рускую мову і царкву Гундзяева, ён не жартуе. Аднаўленне савецкіх інстытутаў у калоніі — гэта таксама шлях да яе канчатковага закабалення. Бо пасля акупацыі Венгрыі яе грамадзянам дазволілі заставацца венграмі пад уладай урада калабарацыяністаў. Украінцам жа ў Крамлі — як вы неаднаразова чулі ад Пуціна — адмаўляюць нават у гэтым.

Віталь Портнікаў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲