23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Трамп у паніцы з-за рэйтынгаў

5
The Economist: Трамп у паніцы з-за рэйтынгаў
Дональд Трамп

Апытанні паказваюць на паразу рэспубліканцаў.

Апошнія дзеянні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не сведчаць пра намер прымусіць Украіну капітуляваць. Амерыканскі лідар стаў ахвярай «паспяховай расійскай інфармацыйнай аперацыі». Пра гэта піша The Economist, спасылаючыся на суразмоўцу ў амерыканскім урадзе.

Паводле крыніцы, Трамп у паніцы з-за жудасных вынікаў апытанняў перад прамежкавымі выбарамі, а ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі для яго зручны казёл адпушчэння.

Выданне таксама падкрэслівае, што спецыяльныя пасланцы амерыканскага прэзідэнта Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер памылкова лічаць матывы расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна эканамічнымі і тэрытарыяльнымі, а не нацыяналістычнымі. Гэта робіць іх уразлівымі для расійскіх маніпуляцый.

«Трамп стварае жудасную сітуацыю», — цытуе выданне былога чыноўніка. Але, паводле яго слоў, прэзідэнт ЗША яшчэ і «залежыць ад ідыётаў».

У артыкуле таксама прыводзяцца асноўныя палажэнні мірнага плана: ЗША прапанавалі Расіі дэмілітарызаваную зону на Данбасе, змякчэнне санкцый і перазапуск «Паўночнага патоку».

18 кастрычніка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Bloomberg заявіў, што апошнія рашэнні Вашынгтона ціснуць на Кіеў, каб прымусіць яго пагадзіцца на капітуляцыю перад Расіяй. Ён удакладніў, што не сцвярджае, быццам амерыканскія партнёры свядома імкнуцца да такога выніку, аднак іх дзеянні ствараюць менавіта такое ўражанне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲