ЗСУ ліквідавалі на фронце акцёра з папулярнага сярод расіян серыяла
1- 23.10.2026, 8:55
Ён здымаўся ў «Ментовских войнах».
Сілы абароны Украіны ліквідавалі на фронце расійскага акцёра Ефіма Старцава, які ўдзельнічаў у вайне РФ супраць Украіны. Пра смерць акупанта піша расійскае агенцтва ТАСС са спасылкай на сябра Старцава, перадае «Диалог.UA».

Паводле яго слоў, акупанта ліквідавалі яшчэ 30 верасня, але пахавалі яго толькі 19 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу.
«Ефіма не стала, ён загінуў амаль месяц таму, 30 верасня», – сказаў суразмоўца расійскіх прапагандыстаў.
Ён пацвердзіў, што Старцаў загінуў на вайне. На якім напрамку загінуў акупан — не паведамляецца.
Старцаву было 50 гадоў. У расійскіх СМІ не ўдакладняецца, калі і якім чынам ён апынуўся ў шэрагах расійскай акупацыйнай арміі і быў накіраваны на вайну супраць Украіны. Аднак, паводле інфармацыі з расійскіх сайтаў, прысвечаных кінаіндустрыі, Старцаў, верагодна, быў накіраваны ў шэрагі акупантаў пасля 2024 года, бо яго апошнія працы ў кіно датаваныя менавіта гэтым годам.

У 2024 годзе ён з'явіўся ў трэціх сезонах расійскіх серыялаў «Филин» і «Наш спецназ». У цэлым фільмаграфія Старцава налічвае 19 працаў у 19 праектах.
У прыватнасці, ён здымаўся ў такіх папулярных у расіян серыялах, як «Ментовские войны» і «Литейный».