Памёр вядомы японскі пісьменнік Муракамі
- 23.10.2026, 9:01
Яму было 74 гады.
Памёр японскі пісьменнік Рыу (Рыунаскэ) Муракамі, паведаміла выдавецтва Gentosha. Яму было 74 гады.
Прычына смерці не называецца. Пісьменнік памёр у сябе дома яшчэ 17 кастрычніка. Яго пахаванне адбылося ў вузкім сямейным коле.
«Мы глыбока засмучаныя весткай пра заўчасную смерць Рыу Муракамі, які нязменна ствараў наватарскія творы, арыентаваныя на маладое пакаленне», — гаворыцца ў некролагу, які апублікавала выдавецтва.
Рыу Муракамі — японскі пісьменнік, сцэнарыст і кінарэжысёр. У адрозненне ад свайго вядомага аднафамільца Харукі Муракамі, Рыу засяроджваўся на выключна японскай рэчаіснасці, даследуючы «адваротны бок» грамадства.
Найбольш вядомымі творамі Рыу Муракамі лічацца раманы «Дзеці з камеры захоўвання» (1980), «Місо-суп» (1997) і «Усе адценні блакітнага» (1976).