Трамп заявіў пра «вельмі цікавую сітуацыю» са Starlink ва Украіне
2- 23.10.2026, 8:47
Прэзідэнт ЗША адказаў ухільна на пытанне пра свой званок Ілону Маску.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў «вельмі цікавай» сітуацыю з абмежаваннямі ў працы Starlink для Украіны, але адмовіўся раскрываць дадатковыя падрабязнасці.
Пра гэта амерыканскі лідар заявіў у размове з журналістамі ў чацвер, 22 кастрычніка.
Прадстаўнікі СМІ пацікавіліся ў кіраўніка Белага дома, ці адпавядае рэчаіснасці агучаная ў прэсе інфармацыя, што ён тэлефанаваў уладальніку кампаніі SpaceX Ілону Маску і прасіў яго аднавіць працу Starlink ва Украіне.
«Не хацеў бы пра гэта гаварыць, але сітуацыя была вельмі цікавай», — адказаў амерыканскі прэзідэнт.
Трамп дадаў, што не хоча каментаваць «ні ў адзін, ні ў другі бок», але пры гэтым акцэнтаваў увагу на сваіх «добрых адносінах» з Маскам.
«Так, я не хачу гэта каментаваць. Ведаеце, ці тэлефанаваў я, ці хтосьці іншы — гэта нічога не змяняе. Лічу, галоўнае ў тым, што ён вярнуў гэта назад», — сказаў лідар ЗША.