17 кастрычнiка 2026, Субота, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсцкай вобласці раскрылі «злачынства стагоддзя»

1
У Брэсцкай вобласці раскрылі «злачынства стагоддзя»

У аферы нібыта ўдзельнічалі 80 чалавек, а каардынавалі яе «з-за мяжы».

З пачатку года ў Брэсцкай вобласці павялічылася колькасць зваротаў грамадзян аб крадзяжы буйных сум грошай праз інтэрнэт. Злачынцы, якія тэлефанавалі, пры гэтым прадстаўляліся супрацоўнікамі розных арганізацый, у тым ліку сілавых ведамстваў. Прааналізаваўшы некалькі выпадкаў, ва УУС Брэсцкай вобласці прыйшлі да высновы, што дзейнічала арганізаваная група.

«Праведзеная аналітычная праца дазволіла выявіць сувязь паміж разрозненымі ўдзельнікамі афер, што дапамагло ўстанавіць мноства звёнаў цэлай сістэмы па ўсёй краіне. Аператыўнікі дэананімізавалі асоб, звязаных з эксплуатацыяй абсталявання, падборам абслугоўваючага персаналу, устанавілі арганізатараў і куратараў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сумежнай дзяржавы. У склад групы ўваходзіла больш за 80 чалавек: дропы, кур’еры і спецыялісты па забеспячэнні бесперабойнай працы тэхнікі», — паведамляе прэс-служба МУС.

Была спыненая махлярская схема рэспубліканскага маштабу:

канфіскавана абсталяванне коштам больш за 60 тысяч рублёў;

папярэджаная шкода на суму звыш 10 мільёнаў рублёў.

Ва УУС адзначылі, што дзейнасць злачыннай групы «каардынавалася з тэрыторыі сумежнай дзяржавы».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲