Магутныя ўдары ЗСУ: у РФ падарваныя ваенны завод БПЛА і склады ракетнай брыгады
- 17.10.2026, 16:41
- 1,120
Украінскі Генштаб раскрыў падрабязнасці.
Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны пацвердзіў паражэнне 16 кастрычніка вытворча-складскога будынка прадпрыемства «Робоавія» у раёне населенага пункта Леніна Растоўскай вобласці РФ.
“Паражэнне інфраструктуры прадпрыемства, якое распрацоўвае і вырабляе беспілотныя лятальныя апараты для расійскай арміі, накіравана на ўскладненне вытворчасці і паставак БПЛА для расійскіх войскаў”, — паведамляе Генштаб ЗС Украіны.
Прылёты па цэлях РФ у Бранскай вобласці
Акрамя таго, пацверджана паражэнне 12 кастрычніка складскога будынка матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння падраздзялення са складу ракетнай брыгады праціўніка ў раёне населенага пункта Латышы Бранскай вобласці РФ.
“Паражэнне такіх аб’ектаў з’яўляецца рэалізацыяй Украінай свайго неад’емнага права на самаабарону ў адпаведнасці з артыкулам 51 Статута ААН і накіравана на зніжэнне ваенна-эканамічнага і тэхналагічнага патэнцыялу Расійскай Федэрацыі”, — падкрэслілі ў Генштабе.