Беларусы зноў выстраіліся ў вялізную чаргу
15- 17.10.2026, 20:55
- 13,676
Што раздаюць гэтым разам?
Беларусы зноў выстраіліся ў вялізную чаргу. На гэты раз не за новым айфонам, зніжкамі або чымсьці дэфіцытным, а за плюшавымі мядзведзікамі. У адной з мінскіх кавярняў сёння правялі акцыю: пры куплі любога напою наведвальнікам бясплатна даруюць цацку. Судзячы па абмеркаванні ў Threads, ахвотных аказалася нямала.
На незвычайную чаргу звярнула ўвагу адна з карыстальніц сацсеткі. Дзяўчына здзівілася, што дзеля невялікага падарунка людзі гатовыя патраціць столькі часу.
«Беларусам толькі б у чарзе пастаяць. Сёння ў мінскай кавярні раздаюць бясплатных мядзведзікаў да любога напою — і што вы думаеце? Вялізная чарга! Людзі гатовыя стаяць гадзінамі за мядзведзіка, які каштуе 5 рублёў», — напісала яна.
Паводле слоў дзяўчыны, яшчэ ўчора ніякіх чаргаў не было. Яна абедала на фудкорце і заўважыла, што тых жа мядзведзікаў можна было спакойна купіць за 5 рублёў. Але сёння, калі цацку пачалі прапаноўваць бясплатна да напою, сітуацыя змянілася.
Аўтарка публікацыі сцвярджае, што некаторыя гатовыя стаяць у чарзе гадзінамі.
data-text-post-permalink="https://www.threads.net/t/Del2-OoiKDc"
data-text-post-version="0"
id="ig-tp-Del2-OoiKDc"
style=" background:#FFF; border-width: 1px; border-style: solid; border-color: #00000026; border-radius: 16px; max-width:540px; margin: 1px; min-width:326px; padding:0; width:99.375%; width:-webkit-calc(100% - 2px); width:calc(100% - 2px);">
View on Threads