Зяленскі назваў сапраўдную мэту Пуціна ў вайне супраць Украіны
1- 17.10.2026, 16:23
- 1,350
Крамлёўскі дыктатар будзе працягваць эскалацыю.
Расійскія акупанты і далей будуць блакаваць партовую інфраструктуру Украіны ў Чорным моры, біць па энергасістэме і па ўсім, што звязана з водазабеспячэннем, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Мы гэта бачым, разумеем і робім усё, каб гэта абараніць. Па мастах яны ўжо б’юць. То-бок гэта ўжо не планы, гэта на сённяшні дзень рэальнасць. Мы збіваем усё, што можам, і вы бачыце, што так, далятае. На жаль, у іх ёсць такая мэта, але мы робім усё, каб абараняць інфраструктуру», — дадаў украінскі лідар, адказваючы на пытанне журналіста.
Паводле яго слоў, усё яшчэ трэба рабіць больш для абароны ад расійскіх атак. І гэта датычыць усіх, уключаючы палітыкаў, вайскоўцаў, цэнтральную і мясцовую ўладу. Акрамя таго, Зяленскі падкрэсліў, што крамлёўскі дыктатар Пуцін будзе працягваць эскалацыю.
Таму Украіне неабходна прымушаць РФ да міру і паралельна аб’ядноўваць увесь свет. «Мы павінны прымушаць Пуціна да перамоваў, да ceasefire (рэжыму спынення агню), да спынення удараў па інфраструктуры, па энергетыцы і па людзях, па грамадзянскай інфраструктуры прынамсі», — адзначыў ён.
Бо калі паказваць слабасць — Пуціна нічога не спыніць. Маскоўскаму лідару, паводле слоў Зяленскага, мала капітуляцыі Украіны — яму хочацца нашага знішчэння.