Зяленскі: Пуцін хоча размясціць у Беларусі балістыку
4- 17.10.2026, 15:47
- 1,412
Для ўдараў па Заходняй Украіне.
Расіі патрэбная падтрымка Аляксандра Лукашэнкі, каб размясціць на тэрыторыі Беларусі іншыя віды ўзбраення, у тым ліку балістыку. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, размаўляючы з журналістамі 17 кастрычніка, перадае РБК-Украіна.
Зяленскі заявіў, што расіяне «размяшчаюць рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, каб карыстацца гэтым калідорам для дронаў і ўзмацняць адпаведныя атакі» па заходняй частцы Украіны.
«Але гэтага ім мала. Ім патрэбная падтрымка Лукашэнкі для таго, каб на тэрыторыі Беларусі былі размешчаныя іншыя віды [узбраення], у тым ліку балістыка. І, безумоўна, размяшчэнне балістыкі на тэрыторыі Беларусі — гэта пагроза перадусім заходняй частцы нашай дзяржавы», — сказаў украінскі прэзідэнт.