Беларускі футбаліст забіў шэдэўральны гол
- 17.10.2026, 14:40
Праўда, у свае вароты.
Такія галы ўбачыш не кожны дзень: у першым тайме матчу 25-га тура чэмпіянату Беларусі паміж «Іслаччу» і «Мінскам» абаронца гасцей Ілля Свірыдэнка забіў сапраўдны шэдэўр, праўда, у свае вароты.
«Іслач» атакавала, і Свірыдэнка у 20 метрах ад уласных варот вырашыў паставіць блок. Мяч ад яго нагі апісаў па-сапраўднаму прыгожую дугу і з усёй элегантнасцю апусціўся ў сетку ўласных варот.
Брамнік «Мінска» мог толькі правесці гэты снарад позіркам.