Зяленскі жорстка раскрытыкаваў Трампа
2- 17.10.2026, 14:36
- 3,340
Прэзідэнт ЗША дапамог расійскаму кіраўніку.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін радуецца таму, што атрымаў такую падтрымку — скасаванне санкцый з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў падчас анлайн-брыфінгу ў WhatsApp, паведамляе карэспандэнт unian.net.
«На жаль, скасаванне санкцый будзе працягвацца. Я лічу, што «дызельнае пагадненне» — гэта першы крок. На жаль, мне здаецца, што такім чынам Пуціна спыніць не ўдасца, а наадварот — ён адчувае радасць і шчасце ад таго, што мае такую падтрымку», — падкрэсліў Зяленскі.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «будзе рабіць усё, каб Пуцін спыніў забойствы, спыніў удары па нашай энергетыцы і спыніў гэтую вайну».
«Але яшчэ раз: абмежаваннем адказных захадаў Украіны ў дачыненні да Расіі за тое, што яны забіваюць нашых людзей, — гэтага не дабіцца. І скасаваннем санкцый — тым больш», — перакананы Зяленскі.