17 кастрычнiка 2026, Субота, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі»

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі»
Ілюстрацыйнае фота

Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных.

У аперацыі «Вівальдзі» актыўны ўдзел прымалі беларускія добраахвотнікі, перш за ўсё байцы Беларускага добраахвотніцкага корпуса. БДК дзейнічаў у складзе разведвальнага батальёна HATRED (3-я штурмавая брыгада) ў якасці разведвальнай пяхотнай роты. Частка добраахвотнікаў таксама выконвала іншыя спецыяльныя задачы

Падрабязнасці ўдзелу беларусаў у аперацыі «Вівальдзі» расказаў у сваім тэлеграм-канале былы палітвязень Кім Самусенка.

Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічалі ў аперацыях у раёне населеных пунктаў Редкодуб, Новое, Липовое, Катериновка і Зеленая Долина, а таксама ў лесапалосах каля Колодезей, Ивановки і Новолюбовки.

Паводле звестак падраздзялення, на рахунку беларускіх байцоў — больш за сотню знішчаных вайскоўцаў праціўніка, яшчэ 20 былі ўзятыя ў палон.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲