Мора журавін: на Палессі збіраюць велізарны ўраджай
- 17.10.2026, 11:20
Яркі фотарэпартаж.
На Палессі цяпер ідзе свая ўборачная кампанія. Толькі замест бульбы і збожжа — журавіны, а замест звыклых палёў — цэлыя плантацыі чырвонай ягады. На вытворчым участку «Палескія журавіны» ААТ «Пароханскае» ў Пінскім раёне ідзе збор ураджаю. У гэтым сезоне тут разлічваюць атрымаць каля 100 тон журавін. Як выглядае гэтая незвычайная ягадая ўборка, паказваюць журналісты onliner.by.
Найбольш цікавае ў такой уборцы — сам працэс. Журавіны тут збіраюць незвычайным спосабам: плантацыі спецыяльна затапляюць вадой, а потым па іх запускаюць трактары-амфібіі. Тэхніка аддзяляе ягады ад кустоў, і тыя ўсплываюць на паверхню. Усё дзякуючы невялікім паветраным паражнінам унутры журавін, якія не даюць ім патануць.
Паступова вада ператвараецца ў суцэльнае чырвонае палатно. Рабочыя з дапамогай спецыяльных понтонаў сцягваюць ягады да краю ўчастка, адкуль іх транспарцёрам загружаюць у прычэпы. Далей журавіны накіроўваюць на сартаванне, дзе прыбіраюць лісце, траву і пашкоджаныя плады. Пасля гэтага ягада гатовая да продажу або замарозкі.













































