17 кастрычнiка 2026, Субота, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падпісаў шэсць сакрэтных указаў

5
Лукашэнка падпісаў шэсць сакрэтных указаў

Для пабудовы цэлюлознага завода ў Наваполацку.

Лукашэнка падпісаў указ «Аб інвестыцыйным праекце», які прадугледжвае меры па рэалізацыі праекта будаўніцтва цэлюлознага завода магутнасцю 800 тысяч тон у год на тэрыторыі РУП «Наваполацкі завод БВК». Афіцыйна ўказ апублікаваны 17 кастрычніка.

У апублікаваным дакуменце не засакрэчаныя два пункты: адмена шэрагу папярэдніх указаў, звязаных з заводам, і неадкладнае ўступленне новага ўказу ў сілу. Пункты 1, 2, 3, 4, 6 і 7 маюць паметку «для службовага карыстання».

Чым выкліканая такая сакрэтнасць вакол цэлюлознага камбіната, невядома.

Наваполацкі завод бялкова-вітамінных канцэнтратаў пачаў вытворчасць у 1978 годзе, спыніў яе ў 1995-м. У 2000-х завод перапрафілявалі на выпуск кармавога бялку з адходаў збожжавай сыравіны. Затым там спрабавалі наладзіць перапрацоўку нафтапрадуктаў, вытворчасць батарэй і спецыяльных машын, але ў выніку ад гэтых праектаў адмовіліся.

У 2012 годзе завод БВК перадалі ТАА «Інтэрсервіс», якім валодаў блізкі да Лукашэнкі падсанкцыйны бізнесмен Мікалай Верабей. Не выключана, што новы засакрэчаны ўказ звязаны з ім: 15 кастрычніка Лукашэнка адкрыта паабяцаў Вераб’ю новыя землі і датацыі. Маўляў, для жывёлагадоўчага комплексу Вераб’я патрэбныя кармы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲