Украінцы заблакавалі Маскву: пяць самалётаў з Антальі разгарнуліся
- 17.10.2026, 8:26
- 1,996
Авіякампаніі былі вымушаныя змяніць расклад рэйсаў.
Сілы абароны Украіны ў ноч на 17 кастрычніка нанеслі паветраныя ўдары па стратэгічных аб'ектах у Маскве і Маскоўскай вобласці, у выніку чаго ў маскоўскіх аэрапортах скасавалі палёты, а самалёты, што ляцелі ў сталіцу РФ, змянілі курс. Пра гэта піша «Дыялог» пасля маніторынгу сацсетак.
Небяспеку БПЛА ў Маскве і Маскоўскай вобласці абвясцілі познім вечарам 16 кастрычніка, і адразу ж маскоўскія аэрапорты прыпынілі палёты самалётаў з меркаванняў бяспекі. Авіякампаніі былі вымушаныя змяніць расклад рэйсаў.
У ноч на 17 кастрычніка стала вядома, што пяць рэйсаў, якія ляцелі з Антальі (Турцыя) ў Маскву, разгарнулі з-за абмежаванняў ва Внукова. Толькі прыблізна а 06:50 па мінскім часе аэрапорты Масквы знялі абмежаванні на палёты. Прэс-служба міжнароднага аэрапорта Внукова заявіла, што дазвол на прыём і выпуск паветраных суднаў «не азначае імгненнай адпраўкі рэйсаў».

Нагадаем, 1 верасня 2026 года прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абвясціў пра закрыццё неба Расіі ў адказ на ўзмацненне ўдараў расійскіх акупантаў па мірных жыхарах і грамадзянскай інфраструктуры Украіны. На ягоную думку, Расія павінна адчуць эскалацыю, якую распачала расійская армія.
Раней у міжнародным аэрапорце Внукова правялі эвакуацыю.