3 кастрычнiка 2026, Субота, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінск прыбыла новая часовая павераная ў справах Францыі ў Беларусі Ліз Тальбо-Барэ

У Мінск прыбыла новая часовая павераная ў справах Францыі ў Беларусі Ліз Тальбо-Барэ
Ліз Тальбо-Барэ
Фота: by.diplomatie.gouv.fr

Дыпламат раней ужо працавала ў Беларусі.

Пра прыбыццё ў Мінск новай часовой паверанай у справах Францыі ў Беларусі Ліз Тальбо-Барэ 1 кастрычніка паведаміла французскае пасольства, піша (Pozirk https://pozirk.online/ru/news/205843/).

Дыпламат ужо працавала ў Беларусі: у 2011–2014 гадах была дарадцай па супрацоўніцтве і культурнай дзейнасці, а таксама намесніцай пасла.

«Я рада вярнуцца ў Беларусь праз 12 гадоў, але ўжо як кіраўніца французскай місіі ў Беларусі, — сказала Тальбо-Барэ ў кароткім звароце на рускай мове. — Беларусь жыве ў маёй душы, і я рада зноў сустрэцца тут з сябрамі і партнёрамі. Я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з вамі. Я ўпэўненая, што ўсе разам мы можам развіваць адносіны паміж Францыяй і Беларуссю, развіваць наша супрацоўніцтва і сяброўства паміж беларускім і французскім народамі».

Дыпламат завяршыла прамову па-беларуску: «Да новых сустрэч, дарагія сябры, дзякуй».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲