Z-пісьменнік Прылепін прадказаў Расіі грамадзянскую вайну
13- 1.10.2026, 18:58
- 15,646
Ён прагназуе «крывавую зарубу».
Расійскі пісьменнік, Z-патрыёт Захар Прылепін абвінаваціў Крэмль і блізкі да яго алігархат у адраджэнні нацысцкіх ідэй у РФ. Гучную заяву ён зрабіў у інтэрв’ю расійскаму прапагандысцкаму рэсурсу Delb.
Прылепін прагназуе Расіі грамадзянскую вайну і «крывавую зарубу» з-за ўзмацнення небяспечнай ідэалогіі.
«Мы ідзём гэтым шляхам... Пэўныя фінансавыя групоўкі ўкладаюць звышрэсурсы ў нацыяналістычны, ксенафобскі рух у Расіі. Яго напампоўваюць, і напампоўваюць, і напампоўваюць грашыма, пры гэтым яно падтрымліваецца з некаторых кабінетаў адміністрацыі (прэзідэнта РФ — рэд.) і мае пастаянную фінансавую падпітку. Гэта здрада краіне, для кагосьці гэта яшчэ і дурнота: людзі на месцах проста не разумеюць, што адбываецца. А камусьці гэта выгадна: ён разумее, навошта гэта робіць, прычым яны нават не хаваюцца... Пасачыце за іх пастамі — яны лютыя фанаты Франка, Мусаліні, Піначэта, усёй правай сволачы. Яны бясконца да іх апелююць, на іх спасылаюцца, пра іх успамінаюць і іх цытуюць», — распавёў Z-патрыёт.