2 лютага 2026, панядзелак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла актрыса з «Адзін дома» і «Бітлджуса» Кэтрын О’Хара

4
Памерла актрыса з «Адзін дома» і «Бітлджуса» Кэтрын О’Хара
Кэтрын О’Хара

Яна выканала ролю маці Кевіна ў фільмах «Адзін дома» і «Адзін дома 2».

Канадска-амерыканская актрыса, рэжысёр і сцэнарыст Кэтрын О’Хара памерла ў 71 год. Пра смерць актрысы паведаміў яе менеджар выданню Variety. Кэтрын О’Хара сыграла маці Кевіна ў фільмах «Адзін дома» і «Адзін дома 2: Згубіўся ў Нью-Ёрку». Яна таксама выканала ролю Дэліі Дытц у «Бітлджусе» і яго сіквеле 2024 года.

Кэтрын О’Хара нарадзілася 4 сакавіка 1954 года ў Таронта. Упершыню яна з’явілася на тэлеэкране ў 1979 годзе ў канадскім шоу «Canada After Dark». У 1970-х гадах яна ў асноўным займалася агучваннем мультфільмаў. У 1976 годзе яна знялася ў тэлефільме «The Rimshots», у дзіцячым тэлесерыяле «Coming Up Rosie» і яшчэ ў некалькіх тэлеперадачах.

Дэбют на вялікім экране адбыўся ў 1980 годзе ў фільме «Падвойны негатыў». Пасля спадарыня О’Хара пачала атрымліваць больш прыкметныя ролі. У 1985 годзе яна сыграла Гэйл у трылеры «Пасля працы», а ў 1988 годзе сыграла Дэлію Дытц у фільме Ціма Бёртана «Бітлджус». Стужка стала яе першым буйным поспехам. Праз два гады на экраны выйшаў фільм Крыса Каламбуса «Адзін дома», дзе актрыса выканала ролю Кейт МакКалістэр — маці галоўнага героя Кевіна. У 1992 годзе актрыса вярнулася да ролі Кейт МакКалістэр у сіквеле «Адзін дома 2: Згубіўся ў Нью-Ёрку». Сярод апошніх роляў Кэтрын О’Хары: Гэйл Ліндэн у другім сезоне серыяла «Адны з нас» і Пэці Лі ў сіткоме Сэта Рогена «Кінастудыя». У 2024 годзе актрыса вярнулася да ролі Дэліі Дытц у фільме «Бітлджус Бітлджус».

За амаль 50-гадовую кар’еру актрыса атрымала мноства ўзнагарод, уключаючы дзве прэміі «Эмі», прэмію «Залаты глобус» і дзве прэміі Гільдыі кінаакцёраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках