Дарэн Аранофскі стварыў ШІ-серыял
1- 30.01.2026, 21:09
- 1,412
Праект прысвечаны падзеям Вайны за незалежнасць ЗША.
Амерыканскі кінарэжысёр Дарэн Аранофскі выкарыстаў штучны інтэлект, каб здзейсніць падарожжа ў часе на 250 гадоў у мінулае, у перыяд стварэння Злучаных Штатаў Амерыкі. Для агучвання ключавых падзей новага праекта ён прыцягнуў рэальных людзей, паведамляе Variety.
Студыя Primordial Soup, заснаваная Аранофскі летась і якая займаецца распрацоўкай штучнага інтэлекту, анансавала серыял «У гэты дзень… 1776», што аднаўляе моманты з года заснавання Амерыкі. Эпізоды будуць выходзіць штотыдзень на YouTube-канале Time на працягу 2026 года.
Праект узнік у выніку стратэгічнага партнёрства, абвешчанага ў маі мінулага года, паміж Primordial Soup і Google DeepMind. У гэтым кароткаметражным серыяле выкарыстоўваецца спалучэнне «традыцыйных інструментаў кінавытворчасці і новых магчымасцяў штучнага інтэлекту».
Серыял, заснаваны на гістарычных дакументах, анімаваны мастакамі з выкарыстаннем інструментаў генератыўнага штучнага інтэлекту. Персанажаў серыяла агучваюць акцёры, што ўваходзяць у прафсаюз SAG-AFTRA (Гільдыя кінаакцёраў ЗША), адзначае Deadline. Аранофскі стаў выканаўчым прадзюсарам праекта.
У ліпені ЗША адзначаць 250-годдзе падпісання Дэкларацыі незалежнасці. Кожная серыя новага ШІ-праекта ўзнаўляе сцэны і моманты 1776 года ў іх 250-ю гадавіну.