2 лютага 2026, панядзелак, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Залешанах ушанавалі памяць ахвяр рэйду Бурага

У Залешанах ушанавалі памяць ахвяр рэйду Бурага

На памятных урачыстасцях прысутнічаў старшыня Сейма Польшчы.

«80 гадоў таму тут было здзейснена злачынства», – сказаў сёння, 29 студзеня, ля пакутнага крыжа ў Залешанах маршалак Сейма Польшчы Уладзімеж Чажасты падчас урачыстасцяў ў памяць трагедыі, якая адбылася 29 студзеня 1946 года. У гэты дзень аддзел Польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім Буры, спаліў вёску, яго салдаты застрэлілі 16 жыхароў вёскі, у тым жынчын і дзяцей, паведамляе «Радыё Рацыя».

Кажа Уладзімеж Чажасты:

– Гэтае злачынства мае прыкметы генацыду. І хачу вам сказаць, як маршалак польскага Сейму, няма ніякага апраўдання гэтаму злачынству.

Сённяшнія ўрачыстасці пачаліся службай ў Залешанскім манастыры пад заклікам святой Кацярыны і Падляшскіх пакутнікаў з удзелам архіепіскапа Бельскага Грыгорыя.

80 гадавіну злачынства ў Залешанах ўшанавалі таксама шматлікія жыхары Падляшша і прадстаўнікі падляшскага самакіравання.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках