2 лютага 2026, панядзелак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кобрынскім раёне адбылася ўспышка шаленства

2
У Кобрынскім раёне адбылася ўспышка шаленства
ілюстрацыйнае фота

Улады людзей не праінфармавалі.

30 снежня 2025 года ў Кобрынскім раёне адбылося пазачарговае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях. На ім абмяркоўвалі і зацвердзілі план мерапрыемстваў па ліквідацыі эпізаатычнага ачага шаленства сярод жывёл і папярэджанні новых выпадкаў хваробы ў усходняй частцы Зосімаўскага лясніцтва, перадае «Еўрарадыё».

Сярод мер па барацьбе з ачагом шаленства было вырашана правесці сярод насельніцтва растлумачальную працу, а ў газеце «Кобрынскі веснік» апублікаваць артыкул пра меры прафілактыкі захворвання на шаленства і правілы рэгістрацыі сабак і катоў.

Аднак на 27 студзеня 2026 года такі артыкул так і не з’явіўся на сайтах мясцовай прэсы. Затое 31 снежня 2025 года на сайце ДУ «Кобрынскі зональны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» з’явілася памятка па экстрэмізме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках