У Беларусі чакаюць хвалю захваральнасці на ВРВІ
- 26.01.2026, 16:29
- 1,588
Ужо ў найбліжэйшыя тыдні.
У Міністэрстве аховы здароўя сказалі, што ў Беларусі ў найбліжэйшыя тыдні чакаецца рост захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі.
Паводле слоў намесніцы галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аллы Дашкевіч, цяпер у Беларусі сітуацыя па ВРІ характэрная для дадзенага перыяду года. Пры гэтым прадстаўніца Мінздароўя папярэдзіла, што захваральнасць можа пайсці ўверх.
— Паказчыкі знаходзяцца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў, але ў найбліжэйшыя тыдні мы чакаем павелічэння колькасці хворых, — заўважыла яна.
Таксама Дашкевіч расказала, што, паводле даных лабараторнага маніторынгу, на дадзены момант у Беларусі актыўна цыркулюе вірус грыпу H3N2, адзінкавыя вірусы грыпу B і негрыпозныя рэспіраторныя вірусы.