2 лютага 2026, панядзелак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска набыла кватэру дачкі вядомага пісьменніка і зрабіла літаратурную гасціную

3
Беларуска набыла кватэру дачкі вядомага пісьменніка і зрабіла літаратурную гасціную

Туды можа трапіць кожны ахвотны.

Беларуска Вікторыя Клеўко паказала, які рамонт зрабіла ў «бабулінай» сталінцы — і цяпер праводзіць там сустрэчы кніжнага клуба і не толькі. Але ў кватэры ёсць гісторыя: яна была ўласнасцю дачкі вядомага беларускага пісьменніка, піша «Зеркало».

— Гэта мы набылі «бабуліну» сталінку (апусцім, што гэтая бабуля — Наталля Іванаўна, дачка Янкі Брыля) і зрабілі з яе сучасную літаратурную гасціную, дзе ўжо трэці год адбываюцца сустрэчы кніжнага клуба і кватэрнікі з дзеячамі культуры. Ганаруся сваім mono. lit36, — напісала Вікторыя.

Вокны кватэры выходзяць на тэатр імя Янкі Купалы, расказала яна ў каментарыях. І дадала, што падчас рамонту стараліся максімальна захаваць «усё ад сталінкі», ляпніну і «нават трэшчыны».

Каб трапіць у літаратурную гасціную, дадала Вікторыя, можна прыйсці на любое мерапрыемства — у інстаграме праекта mono. lit36 рэгулярна з'яўляюцца анонсы.

Каментатары ацанілі і рамонт, і задумку. А хто-небудзь з іх ужо нават быў на мерапрыемстве ў Вікторыі — і застаўся ў захапленні.

«Ваў, а можна да вас трапіць на сустрэчу? І гучыць, і выглядае ўражліва».

«Сталінкі — гэта любоў».

«Магчыма, ты і сама ведаеш, але гэта вялізны ўнёсак для горада і краіны».

«Прабачце за мой французскі, але гэта ах**енна».

«Я ў вас была. Месца, якое закахвае з першага погляду».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках