21 студзеня 2026, Серада, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раяць падлеткам глядзець на краявіды

Навукоўцы раяць падлеткам глядзець на краявіды

Навошта?

Некаторыя падлеткі перажываюць моцны стрэс з-за праблем у зносінах з аднагодкамі. Каб дапамагчы падлеткам перажыць такі досвед, блізкія могуць пераключыць іх увагу на нешта больш жыццесцвярджальнае. Псіхолагі з Аўтаномнага ўніверсітэта Мадрыда (Іспанія) мяркуюць, што адным з эфектыўных «сродкаў» ад душэўнага болю з'яўляецца прагляд фотаздымкаў прыроды, піша «Нож».

Навукоўцаў зацікавіў феномен сацыяльнага астракізму. Гаворка пра сітуацыю, калі чалавека або невялікую групу людзей наўмысна ігнаруе большасць членаў супольнасці. Часам астракізм набывае скрытыя формы, часам — не. У першым выпадку «чужак» не сутыкаецца з цкаваннем, але разумее, што ён не частка калектыву.

Спецыялісты хацелі зразумець, ці можа сузіранне прыродных краявідаў змякчыць наступствы штодзённых цяжкасцяў. Для гэтага псіхолагі запрасілі 304 іспанскіх школьнікаў узяць удзел у даследаванні. Узрост падлеткаў вар'іраваўся ад 12 да 18 гадоў, 47% з іх былі хлопцамі.

Школьнікаў прывялі ў клас і папрасілі напісаць на аркушы імёны пяці аднакласнікаў, з якімі яны хацелі б працаваць разам. Настаўнік сабраў запіскі і выйшаў з класа. Педагог зрабіў выгляд, што размяркоўвае вучняў у адпаведнасці з іх запытамі. Насамрэч падлеткаў выпадковым чынам падзялілі на групы яшчэ да пачатку эксперыменту.

Пакуль настаўнік адсутнічаў, школьнікі запоўнілі апытальнік пра іх самаацэнку і псіхалагічны дабрабыт. Потым настаўнік вярнуўся і паведаміў усім удзельнікам пра іх становішча ў калектыве. Калі падлеткі даведаліся пра «вынікі», іх папрасілі ненадоўга адцягнуцца і паглядзець прэзентацыю з выявамі. Пазней, на апошнім этапе эксперыменту, удзельнікі паўторна запоўнілі псіхалагічную анкету.

Згодна з вынікамі даследавання, сацыяльнае адчужэнне зніжае ўзровень пазітыўных эмоцый і пагаршае самаацэнку падлеткаў. Аднак балючы досвед не ўплывае на накіраваную ўвагу. Так, калі верыць навукоўцам, прагляд фотаздымкаў прыроды паляпшаў настрой адрынутых школьнікаў. Больш за тое, добраахвотнікі зноў пачыналі больш верыць у сябе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках