13 студзеня 2026, aўторак, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: У чым сакрэт фенаменальнага поспеху Агаты Крысці

The Economist: У чым сакрэт фенаменальнага поспеху Агаты Крысці

Яе папулярнасць не слабее.

Праз 50 гадоў пасля смерці вядомай пісьменніцы Агаты Крысці яе папулярнасць не слабее. Паводле Кнігі рэкордаў Гінеса, яна застаецца найбольш прадаваным аўтарам у гісторыі, а яе раманы працягваюць актыўна экранізаваць. Ужо 15 студзеня на Netflix выходзіць новы серыял «Сем цыферблатаў Агаты Крысці», піша The Economist (пераклад — сайт Charter97.org).

Пры жыцці Крысці яна нярэдка падвяргалася жорсткай крытыцы. Вядомыя літаратурныя аглядальнікі сярэдзіны XX стагоддзя называлі яе стыль банальным, а персанажаў — схематычнымі. Аднак сёння іх імёны забытыя, тады як творы Крысці чытаюць і глядзяць па ўсім свеце.

Адзін з ключоў да яе поспеху — незвычайныя сышчыкі. Міс Марпл, пажылая незамужняя жанчына, захопленая вязаннем і садоўніцтвам, або на першы погляд легкадумная лэдзі Бандл Брэнт, аказваюцца праніклівейшымі за прафесійных паліцэйскіх. Нават самы знакаміты герой Крысці, Эркюль Пуаро, далёкі ад вобраза гераічнага дэтэктыва: ён педантычны, марнаслаўны і абапіраецца не на сілу, а на назіральнасць і псіхалогію.

Не менш важную ролю адыгрываюць замкнёныя прасторы — вёскі, загарадныя дамы, цягнікі. Такія камерныя светы ператвараюць кожнага персанажа ў патэнцыйнага падазраванага і ствараюць адчуванне ўтульнасці і парадку, якое аднаўляецца ў фінале.

А галоўным талентам Крысці быў сюжэт. Яе дэтэктыўныя развязкі ўражваюць нечаканасцю, але заднім лікам выглядаюць лагічнымі. За дзесяцігоддзі ўпартай працы яна давяла гэтае майстэрства да дасканаласці — і менавіта ў гэтым, на думку крытыкаў, і крыецца сакрэт яе фенаменальнага поспеху.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках