Знакавая дата
1- Аббас Галлямов
- 13.01.2026, 13:16
- 5,112
Крэмлю нарэшце не па дарозе з «дзедамі».
Да нядаўняга часу ўлады Расіі вельмі любілі праводзіць паралелі паміж «СВА» і Вялікай Айчыннай. Тэрмін «дэнацыфікацыя» з’явіўся зусім не выпадкова. Запускаючы яго, Крэмль хацеў паказаць, што цяперашняя вайна вядзецца з тым жа самым ворагам, з якім яшчэ «дзеды ваявалі».
Вехавая дата, якую мы перасягнулі ўчора, — «СВА» цяпер афіцыйна цягнецца даўжэй за Вялікую Айчынную — прымусіла прапаганду радыкальна змяніць падыход. Цяпер яны ва ўвесь голас крычаць, што «параўноўваць недарэчна», бо «гэта зусім іншая вайна». Для параўнання яны цяпер прапануюць то Паўночную вайну, то Стагоднюю.
Што ж, як кажуць, і на тым дзякуй. Па-першае, зафіксуем, што з Вялікай Айчыннай цяперашнія падзеі не маюць нічога агульнага. Прырода СВА кардынальна адрозніваецца ад прыроды той вайны.
Па-другое, звернем увагу, што ў якасці прыкладу для параўнання Крэмль цяпер прапануе нам войны, якія вяліся за кароны і за тэрыторыі — то бок войны імперыялістычныя, калоніяльныя.
Гэта сапраўды была знакавая дата, яна прымусіла Крэмль хоць бы на час спыніць злоўжываць памяццю дзядоў.
Аббас Галлямов, «Тэлеграм»