5 снежня 2025, Пятніца, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BBC: Адно з самых святых месцаў у свеце ператвараецца ў раскошны мегакурорт

1
BBC: Адно з самых святых месцаў у свеце ператвараецца ў раскошны мегакурорт
Фота: BBC

Паводле падання, менавіта тут Майсей атрымаў Дзесяць запаведзяў.

Гара Сінай, адно з самых святых месцаў для яўрэяў, хрысціян і мусульман, апынулася ў цэнтры гучнага скандалу. Егіпецкія ўлады рэалізуюць маштабны турыстычны праект, які ўключае будаўніцтва гатэляў, віл, гандлёвых комплексаў і новай інфраструктуры каля манастыра Святой Кацярыны — аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, піша BBC (пераклад — сайт Charter97.org).

Паводле падання, менавіта тут Майсей атрымаў Дзесяць запаведзяў, а таксама пачуў голас Бога з палаючага куста. У VI стагоддзі тут быў заснаваны манастыр, які і дагэтуль дзейнічае пад кіраўніцтвам Грэчаскай праваслаўнай царквы. Аднак нядаўняе рашэнне егіпецкага суда прызнаць участак дзяржаўнай уласнасцю выклікала рэзкую рэакцыю Афін і царкоўных іерархаў. Архіепіскап Афінскі Іеранім II назваў тое, што адбываецца, «пагрозай існаванню» манастыра.

Асобнае незадаволенне праект выклікае ў мясцовага бедуінскага племені джэбелеяў, якое традыцыйна лічылася ахоўнікамі манастыра. Іх дамы і турыстычныя лагеры ўжо знесены, а на месцы могілак будуюць паркоўку. Жыхары кажуць пра «развіццё», навязанае зверху, якое знішчае іх лад жыцця.

Нягледзячы на папярэджанні ЮНЕСКА пра рызыку страты ўнікальнага прыроднага і духоўнага ландшафту, работы ў даліне Эль-Раха працягваюцца. Егіпецкія ўлады пазіцыянуюць праект як «падарунак свету», абяцаючы развіццё турызму і захаванне прыроды.

Аднак крытыкі сцвярджаюць, што будаўніцтва пагражае знішчыць гістарычную і рэлігійную спадчыну, а таксама канчаткова выцесніць бедуінаў, як гэта ўжо адбылося падчас развіцця курортаў Чырвонага мора.

Манастыр Святой Кацярыны перажыў паўтары тысячы гадоў узрушэнняў, але цяпер перад ім стаіць выклік, які можа назаўсёды змяніць ягонае асяроддзе і духоўнае значэнне гэтага месца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках